Млыно́к — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 7 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Мядзел, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Падшап’е і Градскае і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад іх. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» '. Возера з’яўляецца непраточным.

Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 0,4 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, даўжыня берагавой лініі — 1,1 км. Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень, прадаўгаватай формы, рэшткавага тыпу. Водазборная тэрыторыя забалочаная, пакрытыя лесам, узвышаная на захад і паўднёвы захад. Берагі нізкія, часткова балоцістыя, густа парослыя хмызняком. Прыбярэжная расліннасць не развітая. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя.

Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны. Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара». Рыбная лоўля ў Млынцы строга забаронена. На поўдзень ад возера знаходзіцца вялікае балота.

Літаратура

Спасылкі Возера Млынок (H-09) ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі» Возера Млынок на Вікімапіі

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Нарачанская група азёр