Дзераўна́я. Сустракаецца таксама варыянт Дзераўно́е, н. (, ) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр (з 2011 года) Дзераўнянскага сельсавета. З 30 км ад Стоўбцаў, на аўтадарозе Івянец—Першаі—Нясвіж.

Гісторыя

Упершыню Дзераўная згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 маёнтак перайшоў да яго жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 — уласнасць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла атрымаў прывілей на заснаванне ў Дзераўной мястэчка. З 1554 года паселішчам валодаў Я. Завіша, з 1590-х — Радзівілы. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1590—1591 гадах у Дзераўной збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касцёл, пры якім цягам XVII—XVIII стст. дзейнічалі шпіталь і школа. Станам на 1591 год у мястэчку быў рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 — 71 двор, на 1662 — 85, на 1725 — 39, на 1786 — 49 двароў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзераўная апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касцёл, капліца, 2 сінагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. Станам на 1880 года — 34 двары, заезны двор, вінзавод, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 125 двароў, 11 крам, гарбарня, аптэка, карчма.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам Дзераўноўскага сельсаветаю З 27 сакавіка 1959 да 24 снежня 2011 года ў Хатаўскім сельсавеце. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 год — 255 двароў, на 1992—549 двароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 год — 306 чал.; 1897 год — 823 чал. XX стагоддзе: 1901 год — 457 чал.; 1971 год — 938 чал.; 1992 год — 1723 чал.Валерый Шаблюк. Дзераўная //  — С. 227.; 1997 год — 1749 чал., 244 двары — С. 106.. XXI стагоддзе: 2009 год — 1406 чал.

Інфраструктура У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Славутасці Капліца (XIX ст.) Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1630-я) Могілкі: яўрэйскія; каталіцкія

Галерэя

Вядомыя асобы Раман Леапольдавіч Ваньковіч — Герой Сацыялістычнай Працы. Дзмітрый Францавіч Гурневіч (нар. 1983) — беларускі журналіст. Марына Францаўна Даманцэвіч (нар. 1984) — беларуская лёгкаатлетка.

Крыніцы

Літаратура Шаблюк, В. Дзераўная / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2. Derewno // S. 7. Леонид Смиловицкий, По следам еврейских кладбищ Беларуси. Деревное // Журнал-Газета «Мастерская».

Спасылкі

Катэгорыя:Дзераўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства