У пачатку ХХІ стагоддзя насельніцтва Чарнагорыі складае каля 620 тысяч жыхароў. Гэта самая маланаселеная краіна Балканскага паўвострава. Пераважае славянскае насельніцтва. Для чарнагорцаў характэрны дуалізм нацыянальнай свядомасці: яны і сербы, і чарнагорцы адначасова; а чарнагорская мова лічыцца варыянтам сербскай. Рэлігія ў асноўным праваслаўе. Падгорыца — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне, Цэтынэ — былая каралеўская сталіца, гістарычны і культурны цэнтр.
Дэмаграфія
Перапісы 2003 і 2011 зарэгістравалі практычна адную і тую ж колькасць насельніцтва — 620 тыс. чалавек. Бягучыя ацэнкі канца 2010-х даюць прыблізна тую самую лічбу. Для Чарнагорыі характэрна невялікая перавага нараджальнасці над смяротнасцю (11,9 і 10,4 на 1000 адпаведна) і адмоўны міграцыйны баланс, што сумарна забяспечвае ледзь заўважную адмоўную міграцыйную дынаміку. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чарнагорыі старэе. Сярэдняму чарнагорцу сёння (2019) 39 гадоў.https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mj.html
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад насельніцтва паводле вынікаў перапісу 2011: чарнагорцы — 44,98 % сербы — 29,73 % баснійцы — 8,65 % албанцы — 4,91 % славяне-мусульмане¹ — 3,31 % цыганы — 1,01 % ¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам
Менш за 1 %: харваты — 0,97 %, сербы-чарнагорцы — 0,34 %, югаславы — 0,19 %.
Нягледзячы на тое, што фармальна Чаргагорыю можна назваць шматнацыянальнай дзяржавай; чарнагорцы, сербы, баснійцы, славяне-мусульмане, харваты, югаславы размаўляюць на розных дыялектах адной і той жа мовы і вызнаюць розныя рэлігія. Не дзіва, што для жыхароў такой краіны характэрна падвоенасць (а часам і патроенасць!) нацыянальнай свядомасці, а суадносіны сербаў і чарнагорцаў змяняюцца ад перапісу да перапісу, уважаючы на палітычную сітуацыю і ідэалагічныя трэнды. Жыхары краіны, што нарадзіліся пасля распаду вялікай Югаславіі, пры самавызначэнні аддаюць перавагу чарнагорскай мове і ідэнтычнасці.
Мовы Афіцыйная мова ў Чарнагорыі — чарнагорская. Родныя мовы (паводле таго ж перапісу): сербская мова — 42,88 % чарнагорская мова — 36,97 % баснійская мова — 5,33 % албанская мова — 5,03 % сербскахарвацкая мова — 2,03 % Чарнагорская, сербская, харвацкая і басннійская мовы — унармаваныя, узаемазразумелыя варыянты сербскахарвацкай мовы.
Рэлігійны склад
Становішча Чарнагорыі на цывілізацыйным разломе абумовіла суіснаванне тут усходняй і заходняй галін хрысціянства, а яшчэ і ісламу. Доўгі вопыт мірнага жыцця поплеч не дазволіў рэлігійнай напружанасці вылілацца ў гвалт нават падчас Баснійскай вайны (1991–95). Канфесійны склад насельніцтва (перапіс 2011): праваслаўе — 72,07 % (пераважна сербская праваслаўная царква) іслам — 19,11 % каталіцтва — 3,44 % атэізм — 1,24 % Чарнагорская праваслаўная царква адносіцца да ліку не прызнаных Сусветным саборам праваслаўных цэркваў. Дзякуючы значнай мусульманскай меншасці, іслам у 2012 быў прызнаны афіцыйнай рэлігіяй, што абавязвае шпіталі, вайсковыя часці і і т.п.мець халяльнае меню; дае жыхарам краіны магчымасць атрымаць пятніцу выходным, жанчынам — насіць хусткі ў грамадскіх установах і інш.
Размяшчэнне і рассяленне
У Чарнагорыі досыць невысокая па еўрапейскіх мерках шчыльнасць насельніцтва. Найбольшая гушчыня характэрна для паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнаў краіны, слаба заселеныя горныя ўсходнія раёны. У гарадах жыве каля 2/3 насельніцтва краіны. Чацвёртая частка чарнагорцаў пражывае ў сталічнай агламерацыі.