Амежнік вадзяны (Oenanthe aquatica) — двухгадовая ядавітая расліна, від роду сямейства .

Батанічнае апісанне Расліна вышынёй 40-150 см з ніткападобнымі каранямі і галінастым сцяблом. Сцёблы голыя, рабрыстыя ад аснавання полыя. Лісце двойчы і тройчы пёрыстанадрэзанае. Падводнае лісце рассечена на доўгія ніткападобныя долі. Кветкі дробныя, белыя, сабраны ў складаныя парасонікі. Цвіце ў чэрвені-верасні. Плады спеюць у жніўні-верасні.

Экалогія Расце па балотах, берагах рэк, азёр, сажалак, на гразкіх лугах.

Хімічны склад Расліна змяшчае смалападобнае рэчыва энантатаксін (блізкі па дзеянні да цыкутаксіну )Бесараб С.В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13. У насенні ўтрымліваецца да 1,5-2,5 % эфірнага алею, у складзе якога маецца атрутны тэрпен феландрэн. У пладах знаходзіцца да 20 % тлустага алею і 4 % смалістых рэчываў.

Літаратура

Флора Сибири = Flora Sibiriae : в 14 т. / под ред. Л. И. Малышева. — Новосибирск : Наука; Сиб. издат. фирма РАН, 1996. — Т. 10 : Geraniaceae — Cornaceae / под ред. Г. А. Пешковой. — С. 162. — 254 с. — 1000 экз. — ISBN 5-02-031175-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1798 годзе