Грамадзянская вайна ў Іраку працягвалася з моманту вываду амерыканскіх войскаў у снежні 2011 года, калі іракскія паўстанцкія групоўкі разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і замежных прыватных ваенных кампаній. Адначасна разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў узровень гвалту вырас, групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу. Узброеныя групоўкі ў Іраку арганізавалі «Свабодную армію Ірака» і падтрымлівалі сірыйскую апазіцыю ў барацьбе супраць урада Башара Асада.
У 2014—2015 гадах значную частку краіны захапілі баевікі Ісламскай дзяржавы, у тым ліку буйны горад Масул. Падчас гэтага ісламарадыкалы часова аб’ядналіся з баасісцкай АЛНО і некаторымі суніцкімі атрадамі, але затым яны пачалі канфліктаваць. Гэта прымусіла летам 2014 года кааліцыю на чале з ЗША вярнуцца ў краіну. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў, авіяпадтрымкай і правядзеннем спецаперацыйhttps://youtu.ru/tQPQ0sod71A. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець.
У Іраку ІД, нягледзячы на паразу і страту кантролю над 99 % тэрыторый (2018), усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах.
Гл. таксама Міжканфесійны канфлікт у Іраку (2006—2009) (таксама называецца першай грамадзянскай вайной) Іракская вайна Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
Спасылкі Ирак погружается в гражданскую войну // Независимая газета
Катэгорыя:Ісламская дзяржава Катэгорыя:Войны ЗША Катэгорыя:Войны Ірака Ірак Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:Канфлікты 2016 года Катэгорыя:Канфлікты 2015 года Катэгорыя:Канфлікты 2014 года Катэгорыя:Канфлікты 2013 года Катэгорыя:Канфлікты 2012 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года