Ду́днік балотны (Angelica palustris), або Матачнік балотны (Ostericum palustre)  — від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі.

Апісанне Двухгадовая травяністая расліна 50—80 см вышынёй. Сцябло полае, вуглавата-баразнаватае. Сцябловае лісце ў ліку 2—4, буйное, шырока трохкутнае; пласцінкі іх каленчата выгнутыя ўніз, двойчы-тройчы перыстарассечаныя, з яйкападобнымі, буйна пілаватымі долямі; верхняе лісце з пашыранымі похвамі, адхіленымі ад сцябла. Парасонікі 5—7 см у дыяметры, з 8—30 прамянямі. Плады авальна-даўгаватыя, 4—5 мм даўжынёй.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі (Алтай, Сібір, Казахстан) .

Ва Украіне расце на балотах, у поймавых лясах — на Палессі, у лесастэпе, звычайны; у стэпе, радзей (па Северскім Данцы і Дняпры з прытокамі).

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дуднік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1814 годзе