«Колер кахання» () — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм, зняты у 2005 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. З’яўляецца дыпломнай працай рэжысёра Аляксандра Канановіча пры ўдзеле Дзмітрыя Лася (майстэрня народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пташука), а таксама дыпломнай працай аператара Аляксея Арсенцьева (майстэрня Л. І. Калашнікава, А. Г. Рыбіна, В. А. Дабравіцкага). Сюжэт Канец XIX стагоддзя. З Пецярбурга ў Мінск едзе Леанард — малады, горача закаханы герой, каб ажаніцца на беларускай дзяўчыне. І нявеста яго любіць, і бацькі іх дабраслаўляюць, і вось ужо павінна адбыцца вяселле… Бацька нявесты, багаты беларускі шляхціц, пакідае за дачкой багаты пасаг. І нічога не прадвесціць непрыемнасцяў, але нечакана Леанард трапляе ў недарэчную сітуацыю, выхад з якой знайсці немагчыма. Усе планы бурацца, вяселле адмяняецца, а малады жаніх становіцца аб’ектам для кпінаў і ворагам сям’і нявесты.
У ролях
Здымачная група рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Канановіч (пры ўдзеле Дзмітрыя Лося) аператар — Аляксей Арсенцьеў аўтар сцэнарыя — Аляксандр Канановіч (па матывах аднайменнага кінасцэнарыя Аляксея Дударава, Міхаіла Пташука) мастакі па касцюмах — сёстры Парфяновіч мастак-грымёр — Аляксандр Журба падбор акцёраў — Валянціна Бялько мантаж — Ліля Бурдукова кінарэжысёр — Яўген Сяцько рэжысёр масоўкі — Людміла Дуброўская асістэнты: рэжысёра — Анна Цімошчанка, Антон Ганчар; аператара — Алег Аляксееў; гукарэжысёр — Яўген Рагозін; гукааператар — Аляксандр Голуб мастак-дэкаратар — Валер Юркевіч асістэнт грымёра — Галіна Саўніна рэквізіт — Анна Афансьева кампутарная графіка — Павал Аўраменка рэдактар — Кацярына Панамарова адміністратар — Фёдар Кавалёў намеснік дырэктара — Людміла Дружына дырэктар карціны — Таццяна Афанасьева музыка — гурт «Крамбамбуля»: Лявон Вольскі, Сяргей Канановіч, Аляксандр Быкаў, Аляксандр Хаўкін, Андрэй Лукашэвіч (кантрабас) Узнагароды Гран-пры XII кінафестываля «Святая Анна», горад Масква, 2005 год. Прыз глядацкіх сімпатый, дыплом за найлепшую ўвасаблёную задуму – XXV міжнародны кінафестываль ВГИК. Горад Москва, 2005 год. Прыз імя народнага артыста РБ кінарэжысёра М. Н. Пташука «За найлепшую студэнцкую працу – VI Нацыянальны кінафестываль «Хрустальный Аист», горад Брест, 2005 год. Найлепшы Short лістапада – незалежны фестываль кароткаметражнага кіно «SHORTЫ», горад Санкт-Пецярбург, 2005 год. Удзельнік фестываляў «КИНОШОК» горад Анапа, «ЗОЛОТОЙ ВИТЯЗЬ» горад Чалябінск. Найлепшая аператарская праца II-га міжнароднага студэнцкага фестываля экранных мастацтваў (Чалябінск, 2007).
Спасылкі
«Колер кахання» на сайце
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Аляксандра Канановіча