Адзіл Абдул-Махдзі аль-Мунтафікі (; ) — іракскі шыіцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Да нядаўняга часу з’яўляўся адным з найстарэйшых членаў Вярхоўнага ісламскага савета Ірака. У розныя гады займаў пасады міністра нафтавай прамысловасці (2014—2016), фінансаў (2004—2006) і віцэ-прэзідэнта Ірака (2005—2011). З 25 кастрычніка 2018 па 1 снежня 2019 з’яўляўся прэм’ер-міністрам Ірака.
Біяграфія Будучы сынам паважанага шыіцкага святара, які займаў пасаду міністра ў часы манархічнага Ірака, Адзіль Абдул-Махдзі атрымаў сярэднюю адукацыю ў заснаваным амерыканскімі езуітамі элітным Багдадскім каледжы. У 1963 г. атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Багдадскім універсітэце. Два гады праз пачаў працаваць у якасці трэцяга сакратара міністра замежных спраў Ірака. Працягнуў вывучэнне эканомікі ў Францыі, дзе знаходзіўся ў выгнанні з 1969 года. Працаваў у розных аналітычных цэнтрах, рэдагаваў часопісы на французскай і арабскай мовах.
Палітычная кар’ера У 1970-х Адзіль Абдул-Махдзі стаў вядучым членам Іракскай камуністычнай партыі (ІКП). Пасля расколу ІКП на дзве фракцыі — адна з якіх сімпатызавала ваенным урадам, якія кіравалаі Іракам з 1958 года, а другая адпрэчвала любыя формы супрацоўніцтва з анты-прагрэсіўнымі рэжымамі, быў актыўным паслядоўнікам другой фракцыі аж да 1980 года. Да таго часу Абдул-Махдзі прасякнуўся ідэямі ісламскага Ірана і далучыўся да ісламістаў, калі аятала Хамейні фактычна ліквідаваў камуністаў і іншыя апазіцыйныя ліберальныя групы ў Іране. Пасля, адмовіўшыся ад свайго марскісцкага мінулага, распачаў прапаганду ідэй Хамейні ў Францыі, дзе ён жыў у той час. У канчатковым выніку Абдул-Махдзі стаў членам Вярхоўнага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку, апазіцыйнай партыяй у выгнанні, створанай Іранам у Тэгеране ў 1982 годзе, у якую ўваходзілі пераважна іракскія эмігранты.
У 2006 годзе, сыходзячы з пасады віцэ-прэзідэнта Ірака, Абдул-Махдзі беспаспяхова балатаваўся на пасаду прэм’ер-міністра Ірака ад Нацыянальнай іракскай кааліцыі супраць дзеючага Ібрагіма аль-Джафара, прайграўшы з розніцай у адзін голас. Ён лічыўся прэтэндэнтам на пасаду старшыні ўрада і пазней, аж да таго часу.
У 2009 годзе яго целаахоўнікі сталі вінаватымі крывавага рабавання банка ў Багдадзе.
У ліпені 2013 года абвясціў аб сваім рашэнні адмовіцца ад пенсійных выплат пасля работы ў якасці віцэ-прэзідэнта.
Прэм’ер-міністр Ірака 2 кастрычніка 2018 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех назначыў Абдула-Махдзі ў якасці новага прэм’ер-міністра Ірака.
25 кастрычніка 2018 года, уступаючы на пасаду кіраўніка ўраду Іраку, Абдул-Махдзі заявіў, што прыярытэтам для краіны ў выбудоўванні адносін са Злучанымі Штатамі і Іранам будзе забеспячэнне ўласных нацыянальных інтарэсаў. Па словах новага прэм’ер-міністра, ён зацікаўлены ў тым, каб засцерагчы Ірак ад любога вонкавага ўмяшання ў яго ўнутраныя справы, няхай гэта будзе суседнія краіны ці якія-небудзь іншыя дзяржавы ў свеце.
Пецярых з 14 членаў будучага кабінета міністраў Абдул-Махдзі выбраў з 15 тысяч паступілых анлайн-заявак на спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога ўсе прэтэндэнты на міністэрскія партфелі маглі падаць свае рэзюмэ. Жадаючыя заняць пасаду міністра павінны былі ўказаць, членамі якой палітычнай партыі яны з’яўляюцца і якое міністэрства разлічваюць ўзначаліць.
1 снежня 2019 года Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з паста прэм’ер-міністра на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавекПротестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку.
Замахі 26 лютага 2007 года Абдул-Махдзі перажыў замах, у выніку якога загінула дзесяць чалавек. Да гэтага ён станавіўся мішэнню як мінімум двойчы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камуністы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ірака