«Building 429» () — хрысціянскі рок-гурт з ЗША, які з 2019 года працуе пад сваім музычным лейблам «3rd Wave Music».
Узнагароды і намінацыі У 2005 годзе на 36-й цырымоніі «GMA Dove Awards» гурт атрымаў намінацыі ў катэгорыях «Новы артыст года» (перамога), «Песня года» і «Рок / Сучасная запісаная песня года» (абедзве за «Glory Defined»).
На ўладанне музычнай прэміяй «Billboard Music Awards» за ў 2013 годзе была вылучана песня «Where I Belong», у 2014 — «We Won’t Be Shaken».
На 56-й цырымоніі «Грэмі» ў 2014 годзе альбом «We Won’t Be Shaken» быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы альбом сучаснай хрысціянскай музыкі».
Назва гурта Назва «Building 429» паходзіць ад біблейскага ўрыўка з ліста да Эфесянаў Святога Апостала Паўла 4:29, які абвяшчае: «Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць».
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы 2000: Building 429 2002: Flight 2004: Space in Between Us 2006: Rise 2007: Iris to Iris 2008: Building 429 2011: Listen to the Sound 2013: We Won’t Be Shaken 2015: Unashamed 2018: Live the Journey
Удзельнікі
Джэйсан Рой — вядучы вакал, гітара, клавішныя (1999—) Джэсі Гарсія — гітара, бэк-вакал, клавішныя (2005—) Аарон Бранч — бас-гітара, бэк-вакал (2007—) Майкл Андэрсан — ударныя (2003—)
Былыя ўдзельнікі Крысціян Фюрэр — ударныя (1999—2002) Сол Джонсан — ударныя (2002—2003) Пол Боўдэн — гітара (2001—2006) Скоці Бешэрс — бас-гітара (1999—2007)
Крыніцы
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе