Юрый Дземідовіч (нарадзіўся ) — беларускі спявак, прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне 2009». Выступаў з песняй «Волшебный кролик», заняў 9-е месца.

Упершыню Ю. Дземідовіч атрымаў вядомасць падчас паўфінала ў чэрвені 2009. 10 верасня ён перамог у фінале нацыянальнага адборачнага конкурса.

Вучыўся ў гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі (2015—2021, спецыяльнасць — оперна-сімфанічнае дырыжыраванне). Дырыжор Опернага тэатра Маскоўскай кансерваторыі (з 2021 года), стажор Марыінскага тэатра (з 2023 года). Уладальнік 3-й прэміі міжнароднага конкурса імя Рахманінава (2025).

Дыскаграфія

Альбомы Кто бы вы думали? (альбом, 2010)

Удзел у складанках Тузін. Перазагрузка (2009), трэк «Чароўны кролік»

Спасылкі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі — Дзіцячае Еўрабачанне 2009 «Волшебный кролик» Юры Демидовича на «Евровидении» (Белта)

Катэгорыя:Дзеці-спевакі Катэгорыя:Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне