The Global Battle Of The Bands — найбуйнейшы міжнародны музычны конкурс, штогадовае спаборніцтва музычных гуртоў, якія ўжывую выконваюць свае кампазіцыі. Заснавальнік «GBOB Worldwide Ltd» — Торы Лэнд. Праводзіцца з 1979 года, калі ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі скандынаўскія краіны. У сваім глабальным статусе праект пачаў жыццё ў 2004 годзе. Цяпер у музычнай бітве прымаюць удзел прадстаўнікі 30 краін.
У 2013 годзе Беларусь стала паўнапраўнай удзельніцай конкурсу. Мерапрыемствы конкурсу доўжыцца на працягу года. У краінах праходзяць нацыянальныя адборачныя туры і нацыянальныя фіналы, пераможцы якіх адправяцца на Сусветны фінал. Фінальная глабальная бітва кожны год праводзіцца ў новай краіне. Фіналісты змагаюцца за статус «Лепшая сусветная новая група» і залатую статуэтку GBOB. Прыз пераможцу таксама ўключае запіс у адной з вядомых студый, удзел у міжнародным туры і наяўныя грошы.
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя конкурсы