Тур (, ) — горад у Францыі на рацэ Луара. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эндр і Луара, галоўны горад гістарычнай вобласці Турэнь.

Насельніцтва: 142 тыс. чал. (горад); 298 тыс. (з прыгарадамі, 2006).

Цэнтр вінаробства. Транспартны вузел, прамысловы цэнтр.

Гісторыя У старажытнасці — паселішча кельцкага племя туронаў. Пасля захопу рымлянамі меў назву Цэзарадунум. 3 IV стагоддзя атрымаў сучасную назву. У 473 годзе захоплены вестготамі, у 507 годзе — франкамі.

Падчас Франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў з 11 верасня да 10 снежня 1870 года ў Туры размяшчалася стаўка урада нацыянальнай абароны (Парыж тады быў акупаваны прускімі войскамі). Падчас Другой сусветнай вайны горад быў моцна разбураны.

Адукацыя Турскі ўніверсітэт

Выбітныя ўраджэнцы Абрахам Бос (1604—1676) — французскі гравёр, майстар афорта. Франсуа Клуэ (каля 1510—1572) — французскі жывапісец. Анарэ дэ Бальзак (1799—1850) — французскі пісьменнік. ZAZ (нар. 1980) — французская эстрадная спявачка.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Цэнтр — Даліна Луары Катэгорыя:Камуны дэпартамента Эндр і Луара