Wiki, Вікі — веб-сайт, структуру і змест якога карыстальнікі могуць змяняць з дапамогай інструментаў, якія мае сам сайт. Найбольш вядомы і буйны вікісайт — Вікіпедыя.
Гісторыя Упершыню тэрмін «вікі» для апісання вэб-сайта быў выкарыстаны ў 1995 годзе Уордам Канінгамам, распрацоўшчыкам першай вікі-сістэмы WikiWikiWeb, «Портландскага сховішча ўзораў» праграмнага кодаPortland Pattern Repository, створанай 25 сакавіка 1995 года, які запазычаў слова гавайскай мовы, якое азначае «хуткі»Correspondence on the Etymology of WikiHawaiian words; hawaiian to english. Канінгам першапачаткова апісаў вікі як «найпрасцейшую анлайн-базу даных, якая, магчыма, працуе»Wiki is in Ward’s original description . Пазней гэтаму слову быў прыдуманы бэкранім «What I Know Is ...» ().The wiki principle
Вядомыя прыклады OpenStreetMap Translatewiki.net WikiLeaks International Music Score Library Project Encyclopedia Dramatica Энцыклапедыя жыцця
Вандалізм Некаторыя вікі дазваляюць змяняць іх змесціва ўсім жадаючым, а не толькі зарэгістраваным карыстальнікам. Падобна да таго, як сцены будынкаў і платы распісваюць непрыстойнымі надпісамі і ўпрыгожваюць малюнкамі графіці, у такіх вікі часам псуюць змесціва або дадаюць нешта недарэчнае. Але, у адрозненне ад сцен і платоў, у вікі лёгка вярнуць змесціва да ранейшай версіі. Калі нехта ўпарта і наўмысна імкнецца нашкодзіць карыстальнікам вікі-сайта, можна закрыць яму магчымасць ўносіць праўкі.
Гл. таксама :Катэгорыя:Вікі-праекты
Крыніцы
Катэгорыя:Вікі-рухавікі
Катэгорыя:Мовы разметкі