Блок нацыянальных меншасцяў () — палітычнае аб’яднанне, утворанае нацыянальнымі меншасцямі 17 жніўня 1922 года падчас выбараў у Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было правядзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасці Польшчы — беларусы, украінцы, яўрэі, немцы і рускія. Да блоку не далучыліся літоўцы, Бунд і частка . Выбары байкатавалі ўкраінцы Усходняй Галічыны. Галоўнай мэтаю блока было нацыянальнае раўнапраўе.

У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сенат) БНМ ішоў у выбарчым спісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18.

БНМ існаваў да выбараў 1928 года.

Дасягнутыя вынікі 1922 год — 66 мандатаў (беларусы — 11 паслоў і 3 сенатары) 1928 год — 55 мандатаў (беларусы — 4 паслы і 2 сенатары)

Беларускія паслы і сенатары ад БНМ

1922 Пасольскія мандаты Антон Аўсянік (акруга № 62 — лідская) Сяргей Баран (акруга № 6) Павел Валошын — з ліпеня 1923 года замест Каліноўскага Уладзімір Каліноўскі (акруга № 5) — да 23 чэрвеня 1923 года Міхаіл Кахановіч (акруга № 61 — навагрудская) — да 1924 года Пятро Мятла (акруга № 64 — свянцянская) Сымон Рак-Міхайлоўскі (акруга № 62 — лідская) Васіль Рагуля (акруга № 61 — наваградская) Юры Сабалеўскі — з 1924 года замест Кахановіча Адам Станкевіч (акруга № 64 — свянцянская) Браніслаў Тарашкевіч (спіс дзяржаўны) Сымон Якавюк (акруга № 4) Фабіян Ярэміч (акруга № 60 — пінская)

Мандаты сенатара Вячаслаў Багдановіч (Віленскае ваяводства) Аляксей Назарэўскі (Наваградскае ваяводства) Аляксандр Уласаў (дзяржаўны спіс)

1928 Пасольскія мандаты Павел Каруза Альбін Стаповіч Кастусь Юхневіч Фабіян Ярэміч

Мандаты сенатара Вячаслаў Багдановіч Васіль Рагуля

Літаратура

Катэгорыя:Заходняя Беларусь Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе