Валянціна Трафімаўна Шырокава (нар. ) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2015), Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (2016).
Біяграфія Пасля заканчэння Гомельскага дзяржуніверсітэта працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы ў СШ № 33 г. Віцебска, затым інспектарам гарадскога аддзела адукацыі. З 1982 па 1984 год працавала ў Германіі, выкладала рускую мову ў школе. За працу ў сістэме адукацыі ГДР ўзнагароджана медалём І. Гердэра. Пасля вяртання ў Віцебск працавала намеснікам дырэктара ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі.
З 1994 па 2019 год Валянціна Трафімаўна ўзначальвала ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска», якая адкрылася ў 1991 годзе на базе СШ № 15. Гэта была першая гімназія ў Віцебску, адна з першых у Віцебскай вобласці і Беларусі.
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь