Адамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Адамова.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Замшанскага і Кушлікаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бельскага сельсавета перададзены вёскі Бела-Мацейкава, Мацейкава і ПярхальшчынаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Адамоўскага сельсавета 33 населеныя пункты. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азінскага (11 населеных пунктаў: аграгарадок Мацюшы, вёскі Бела-Мацейкава, Грамошча, Канстанцінава, Качарэжына, Кеўлы, Мацейкава, Новыя Замшаны, Парфенаўцы, Пярхальшчына, Рабінаўка) і Баравухскага (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі) сельсаветаўРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1114 чалавек, з іх 84,8 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Населеныя пункты На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў: Адамова Балдышы Бела-Мацейкава Галякова Грамошча Заполле Канстанцінава Качарэжына Кеўлы Крумплева Кулікова Кушлікі Мацейкава Мацюшы Мётлы Мікуліна Навінне Новыя Замшаны Падазерцы Парфенаўцы Плігаўкі Пярхальшчына Рабінаўка Райкова Струбкі Фёдарава Церасполле Якубенкі

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе