Стары́ Бобр. Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Бабёр (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета. Ранейшая назва — Забаброўе.

Гісторыя Каля вёскі захаваліся курганныя могільнікі, якія сведчаць пра засяленне мясцовасці ў далёкай старажытнасці. Вядома з XVI стагоддзя, сяло, уласнасць Хадкевічаў. Пасля ў закладзе магната Станіслава Паца, 20 двароў. Пасля смерці Паца належала канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, які перазаклаў яго свайму слугу Станіславу, а той — Кшыштафу Камару. У 1772 годзе 23 двары, уласнасць Агінскіх. У 1883 годзе ў складзе Бобрскай воласці, 49 двароў, 262 жыхары. У 1917 годзе 71 двор, 495 жыхароў. Асноўны занятак насельніцтва — колавы промысел.

З 1924 года ў складзе Бобрскага сельсавета. У 1930-я гады вяскоўцы арганізавалі калгас «Чырвоны Бобр». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 44 чалавекі. З 1960 года вёска ў складзе саўгаса «Колас». На 1 студзеня 1998 года 28 гаспадарак, 47 жыхароў. Каля будынка клуба брацкая магіла 7 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Спасылкі

Стары Бобр на Radzima.net

Катэгорыя:Бобрскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна