Рэзеда пахучая, Рэзеда духмяная (Reseda odorata) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, якая дае галінастыя прамыя сцёблы да 80 сантыметраў вышыні. Суквецце прадстаўляе сабой каласападобную гронку з многіх кветак. Духмяная кветка мае шэсць ад белых да жаўтлявых або зеленаватых пялёсткаў, верхнія з якіх падзяляюцца на тры вузкіх, пальцападобных дзелькі. У цэнтры кветкі размешчана каля 25 тычынак, на верхавінах якіх размешчаны буйныя ніцыя аранжавыя пылавікі.

Арэал

Паходзіць, верагодна, з Міжземнаморскага басейну, але часам яго можна сустрэць у дзікай прыродзе, як інтрадукаваны від у многіх частках светуFlora of North America.

Значэнне і выкарыстанне

Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны з-за яе духмяных кветак, эфірны алей якіх выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэзедовыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1759 годзе