Сло́ўвец — колішняя вёска на беразе ракі Слоўці (Дражні), цяпер у межах горада Мінска.
Гісторыя
На карце генеральнага межавання Мінскай губерні 1800 года пазначаныя засценкі Верхаслоўсць () на правым беразе ракі і Слоўць () на левым беразе. Засценак Верхаслоўць быў уласнасцю менскага Петрапаўлаўскага манастыра, 2 двары, 12 жыхароў. У канцы XIX стагоддзя вёска Слоўвец на 2 двары ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, таксама карчма пры гасцінцы з Мінска да Трасцянца. У 1917 годзе хутар Слоўсць, 1 двор, 5 жыхароў, усе беларусы.
Дамы вёскі абазначаліся на карце 1930-х гадоў. У часе рэпрэсій у 1937 годзе былі асуджаныя да 10 і 7 гадоў лагераў два ўраджэнцы вёскі. Вёска знікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер тэрыторыя вёскі ў межах Заводскага раёна Мінска, на яе месцы мемарыяльны знак «Беларусь партызанская».
Літаратура Jelski A. Slouwiec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска