Фукуока — карта Японіі — прэфектура ў Японіі, на паўночным узбярэжжы вострава Кюсю. Плошча прэфектуры — 4978,51 км², насельніцтва — 5 091 547 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 1.022,70 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Фукуока.
Геаграфія Прэфектура Фукуока з трох бакоў мае выхад да мора, мяжуе з прэфектурамі Сага, Оіта і Кумамота. У прэфектуры Фукуока размяшчаюцца два самых буйных горада вострава Кюсю — партовы горад Фукуока і прамысловы цэнтр Кітакюсю.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Фукуока размешчана 28 гарадоў і 12 паветаў (30 пасёлкаў і 2 вёскі).
Катэгорыя:Кюсю (рэгіён)
Катэгорыя:Прэфектуры Японіі