Вятро́ўнік звычайны, земляныя арэшкі (Filipendula vulgaris) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыста-надрэзанае, з вузкім долямі. На каранях расліны маюцца клубні («арэшкі») верацёнападобнай ці амаль шарападобнай формы. Кветкі дробныя, з шасцю чашалісцікамі і пялёсткамі, у мяцёльчатых суквеццях. Колер кветак белы з чырванаватым адценнем. Плод — сухі шматарэшак з 12 прамых, злёгку апушаных плодзікаў.

Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Расце на заліўных лугах, у поймах рэк, на ўзлесках і лясных палянах, сярод хмызняку. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Выкарыстанне Лекавая расліна. Выкарыстоўваюцца карэнішчы з клубянькамі. Клубянькі ядомыя.

Сінонімы На сайце The Plant List пералічаны наступныя сінонімы:

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе