Анато́ль Аляксе́евіч Сцепусь (нар. , Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Працаваў у Гандлёвым прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь у В’етнаме (1994—1998), у 2002—2004 гадах быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Японіі.

18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі.

З 30 чэрвеня 2014 па 22 мая 2018 года займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.

З 2022 года працуе начальнікам упраўлення па працы з дыпламатычным корпусам Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс»Дипсервис. Структура.

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эстоніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Лівіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Марока Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Тунісе