Андрэй Іва́навіч Лучано́к (нар. , ) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000).
Займаў розныя пасады ў Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, пасля ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў у пасольствах Беларусі ў Сірыі і Нідэрландах.
28 сакавіка 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Саудаўская Аравія.
5 жніўня 2024 года вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Саудаўская АравіяЛученок освобожден от должности посла Беларуси в ОАЭ .
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ААЭ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кувейце Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бахрэйне