Ляво́нпальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лявонпаль.
Паўночная мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на ўсходзе сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам (да 1954 года), на поўдні — з Барсукоўскім сельсаветам (у 1954 годзе перайменаваны ва Узменскі сельсавет), на захадзе — з Аляксандраўскім сельсаветам (да 1960 года). Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэчкі Волта і Камёнка.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валькоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Узменскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і ЯсеваРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амбросенкі, Гараўцы, Даўгінава, Дубавое, Зайцава, Званкі, Ільмовікі, Кавалькі, Костачына, Кульвока, Мальцы, Міхасенкі, Палякі, Погары, Пятрэлева, Рабечына і Ясева)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 9 ліпеня 1965 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з Лявонпаля ў вёску Даўгінава, сельсавет быў перайменаваны ў ДаўгінаўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..
Населеныя пункты На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзілі 24 населеныя пункты С. 234.
На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Брыжалюбкі, хутар Брэдзева, вёска Гвардзейская, вёска Даўгінава, вёска Дварчаны, вёска Зайцава, вёска Званкі хутар Ільмовікі, вёска Кавалькі, хутар Кіслякі, вёска Латышы, вёска Лысагорка, хутар Лявонпаль, вёска Мальцы, вёска Пуцінава, вёска Скакуны, вёска Слабада, вёска Старое Грудзінава, вёска
На працягу 1944—1965 гадоў быў ліквідаваны цэлы шэраг населеных пунктаў Лявонпальскага сельсавета, напрыклад, Барсукі 1-ыя, Баўтрукі, Валькі, Грудзінава Новае, Замошша, Каменцы, Коськаўцы, Кукішы, Місьнічкі, Парышнікі, Прудзінкі, Сардыкі, Стаўпы, Страчкі, Урубле, а таксама фальваркі Казлы, Сардыкі, Шчабёры, Янчына.
Крыніцы
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе