Растаропша плямістая, КалючкіЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Silybum marianum) — від травяністых раслін з роду сямейства .
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Распаўсюджаная ў цэнтральнай і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі СНД, на Каўказе, у паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у Сярэдняй Азіі, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы і паўднёвай частцы Аўстраліі. Ва Украіне расце як пустазелле на палях, уздоўж дарог, на пустках, сметніках і сухіх месцах.
Хімічны склад Асноўныя біялагічна актыўныя злучэнні растаропшы плямістай — флавалігнаныСергей Бесараб phyto_notes. Расторопша // Патрэон — patreon.com, 15 студзеня 2021, 20:13. Гэта прыродныя фенолы, якія складаюцца з флаваноіднай часткі і астатку лігнану. Экстрагаваныя з расліны флавалігнаны маюць назву сілімарын. Акрамя флавалігнанаў у ім прысутнічаюць 20-35 % тлустых кіслот (60 % ліналенавай, 30 % алеінавай, 9 % пальміцінавай кіслаты) і флаваноід таксіфалін. У складзе сілімарына прысутнічае мноства блізкароднасных флавалігнанаў — сілібін A, сілібін B, ізасілібін A, ізасілібін B, сілікрысцін, ізасілікрысцін, сілідзіянін, сіландрын, сілігермін, сілімон і інш. Калі гэтую сумесь яшчэ далей раздзяляць, то атрымоўваецца амаль чысты сілібін або сілібінін. За асноўную антыаксідантную актыўнасць растаропшы адказвае не першы па долі ў агульным аб’ёме флавалігнан, а другі — сілікрысцінBiedermann D. Silychristin: Skeletal Alterations and Biological Activities // J Nat Prod/2016. — 79(12):3086-3092, doi: 10.1021/acs.jnatprod.6b00750. Ён ёсць у сілімарыне, але адсутнічае ў ачышчаных экстрактах, дзе толькі сілібін і сілібінін.
Практычнае выкарыстанне Часта культывуецца на гародах як дэкаратыўная і лекавая расліна.
Даследаванні паказваюць яе пазітыўны ўплыў на людзей з гепатытам і цырозам печані. Абараняе клеткі печані ад пашкоджанняў і пранікнення таксічных рэчываў, выводзіць ўжо наяўныя таксіны, стымулюе выпрацоўку пратэіна і актывізуе працу ДНК і РНК. Парашок растаропшы дадаюць да ежы, або ўжываюць у выглядзе гарбаты З растаропшы вырабляюць папулярны лекавы сродак «карсіл».
З растаропшы робяць алей.
Фатаграфіі
Спасылкі
Фармацэўтычная энцыклапедыя. Растаропша плямістая.
Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1791 годзе