Помнік Адаму Багдановічу — помнік у Халопенічах Крупскага раёна Мінскай вобласці. Устаноўлены ў скверы ў гонар бацькі беларускага паэта Максіма Багдановіча, вядомага беларускага этнографа і гісторыка Адама Багдановіча, які нарадзіўся, жыў і настаўнічаў у Халопенічах.
Аўтары помніка скульптар У. Лятун, архітэктары С. Малюк, Ю. Казакоў. Адкрыты ў 1998 годзе па ініцыятыве Анатоля Белага, на адкрыцці прысутнічалі дырэктар мінскага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі, Паліна Сцепаненка, Эдуард Акулін, а таксама Анатоль Белы, Уладзімір Лятун, Вольга Іпатава, якія выступілі з прамоваміУсталяванне помніка Адаму Багдановічу, 1998 год.
Крыніцы
Катэгорыя:Халопенічы Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Адам Багдановіч Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова Катэгорыя:Творы Уладзіміра Летуна Катэгорыя:Славутасці Крупскага раёна