Аксаміткі адхіленыя, Аксаміткі распасцёртыя (Tagetes patula) — від кветкавых раслін сямейства .

Апісанне Аднагадовая травяністыя расліны. Галінастыя сцёблы ўтвараюць шырокія густыя кусты. Лісце пёрыста-рассечанае, лісточкі вузкія, ланцэтныя, вострыя. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, бура-аранжавыя. Краявыя Кветкі ў кошыках язычковыя, сярэднія — трубчастыя. Тычынка пяць, песцік з двума лычыкамі і ніжняй завяззю. Плады — лінейныя сямянкі. Ёсць шмат розных сартоў. Вышыня 20-40 см. Час цвіцення з чэрвеня па верасень.

Распаўсюджанне Радзіма расліны — Цэнтральная Амерыка. Расце ў Мексіцы і Нікарагуа. Шырока культывуецца ў паркх, садах, кветніках, палісадніках як непатрабавальная, багата квітнеючая расліна.

Значэнне і выкарыстанне Кветкавыя кошыкі ўтрымліваюць эфірны алей і фарбавальнікі. Водны настой кветкавых кошыкаў ужываюць як мачагонны, патагонны і супрацьгліставы сродак.

Літаратура

Бархатцы мелкоцветные (Чернобривці розлогі) — Tagetes patula L. // Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — С. 26. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.

Спасылкі

Аксаміткі адхіленыя

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Астравыя