Туя гіганцкая — у крыніцы пад назвай (Thuja plicata) — від хвойных дрэў сямейства . Туя гіганцкая з’яўляецца самым буйным дрэвам у сваім родзе, якое пры добрых умовах росту можа дасягаць больш за 50 м, пры дыяметры ствала 2,5 м.

Апісанне Цеплалюбівая расліна, падмярзае ў суровых зімовых умовах, пры вельмі нізкіх тэмпературах можа ўсохнуць. Дарослае дрэва адрозніваецца густой шчыльнай кронай, яго ніжнія галінкі пад уласным цяжарам звісаюць да самай зямлі. Лускападобная ігліца размешчана крыжападобна. Мае шырокія парасткі з ярка-зялёнымі і жоўтымі кончыкамі. У цэлым, туя мае пірамідальны выгляд.

Даўгавечная — дажывае да 500—800 гадоў (на радзіме). Лёгка размножваецца насеннем, тронкамі — дрэнна; формы прышчапляюць на сеянцах тыпавой формы або іншых відаў.

Распаўсюджанне Радзіма — Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ад Каліфорніі на поўнач да Аляскі і ад Арэгона на ўсход да Мантаны; у горы падымаецца да вышыні 2000 м над узроўнем мора. Яна даволі часта расце па берагах вадаёмаў, рэк і балот, любіць вільготныя месцы.

Выкарыстанне З даўніх часоў у народнай медыцыне выкарыстоўваюць маладыя парасткі гэтай расліны для лячэння цыстыту, захворванняў печані і пры жоўцевакаменнай хваробе. Алей туі мае шырокі спектр прымянення ў лячэбных мэтах, а гэтак жа для араматызацыі асвяжальнікаў паветра і дэзадарантаў. Акрамя таго, такія дрэвы незаменныя ў ландшафтных дызайнах, пры стварэнні алей, жывых сцен і платоў. Дзякуючы непераборлівасці і ўстойлівасці да гарадскіх умоў выкарыстоўваюць тую і пры азеляненні гарадоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кіпарысавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1824 годзе