Каштэ́ля — старадаўні польскі зімовы сорт яблыні.
Апісанне Зімаўстойлівы. Пачынае плоданасіць на 10—12-ы год. Плады масаю каля 100 г, пляската-круглыя, зеленавата-жоўтыя, мякаць цвердаватая, салодкая, пераспелая становіцца рыхлай; выспяваюць у канцы верасня; зберагаюцца да лютага. Устойлівыя да хвароб.
Распаўсюджанне Каштэля вядомая ў Польшчы з XVII стагоддзя, з часоў Яна III Сабескага. Раслі каштэлі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне.
У Беларусі раянаваны ў паўднёвай садовай зоне.
Селекцыя У міжваеннай Заходняй Беларусі раілі каштэлю шчапіць двойчы.
Праз шэраг недахопаў БелНДІ пладаводства раіць наўзамен рассаджваць сорт беларускі салодкі. На аснове каштэлі выведзеныя палепшаныя сарты: «Імант» — селекцыяваны ў Беларусі. Устойлівы да паршы. «Фарэле» — селекцыяваны ў Латвіі. Позні зімаўстойлівы, мае добры імунітэт да паршы і гнілізны. Мае высокую ўраджайнасць і рэгулярнае плодаванне.
Літаратура
Спасылкі Jablon kosztela bardzo stara odporna odmiana Kosztele, ulubione jabłka królowej Marysieńki
Катэгорыя:Сарты яблыні