Касцёл Святога Юрыя і Маці Божай — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю.
Гісторыя Парафія існуе з 1545 года. Цяперашні будынак быў узведзены ў 1933 годзе. У 1960 годзе быў зачынены савецкімі ўладамі. Будынак храма быў перабудаваны, вежы былі знесены, а царкоўныя рэчы — знішчаны або разрабаваны. У 1990-ых гадах касцёл быў вернуты вернікам. На сённяшні дзень касцёл адрэстаўраваны і функцыянуе як храмhttps://vedaj.by/index.php/garady/minsk/wal/pyarshai.
Галерэя
Гл. таксама Валожынскі дэканат
Спасылкі
Пяршаі — парафія Св. Юрыя — http://catholic.by/
Катэгорыя:Касцёлы Валожынскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:1933 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Пяршаі