Касцёл Маці Божай Фацімскай — мураваны каталіцкі храм у горадзе Любані Мінскай вобласці.
Гісторыя Парафія існуе з 1994 года. У 1999 годзе распачалася будоўля касцёла.
У любанскім касцёле захоўваецца абраз Фацімскай Божай Маці. Пры храме дзее нядзельная дзіцячая школа.
Архітэктура Двух’ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць падоўжна выцягнутыя прамавугольныя ў плане цэнтральны (з пяціграннай апсідай) і бакавыя нефы, іх двухсхільны і аднасхільныя дахі. Дамінантай кампазіцыі з’яўляецца прысадзістая чатырохгранная шатровая вежа-званіца над франтальным плоскасным фасадам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольным у бакавых і арачнымі ў цэнтральным нефах аконнымі праёмамі.
Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Гл. таксама Нясвіжскі дэканат
Спасылкі Любань — парафія Маці Божай Фацімскай на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Любанскага раёна Катэгорыя:Славутасці Любані Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі