Ша́бельнік балотны (Comarum palustre) — від кветкавых раслін роду сямейства . Беларускія народныя назвы — балотная ружа, ракаўнік, бацяновыя ножкі.

Назва

Шабельнік балотны, балотная ружа, ракаўнік Ботанический словарь, Спб, 1878., бацянавы ножкі, рабіннік, сухаломВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., ажэўнік, гравілат, грэбнік, буцянавы ножкі, дзеком, дзекохДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, пакрытым валаскамі. Сцёблы прыўзнятыя, з валаскамі і залозкамі ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Долі ліста простыя, завостраныя, з пілаватым краем. Кветкі цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым ці ліловым адценнем, па 2—5 у шчыткападобных суквеццях. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна сустракаецца на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце на нізінных балотах, забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах. Святлолюбівая расліна, патрабавальная да наяўнасці пажыўных рэчываў у глебе і ўмерана патрабавальная да яе мінеральнага складу.

Выкарыстанне Лекавая, дубільная, меданосная і фарбавальная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Comarum palustre // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Comarum palustre Linnaeus, Sp. Pl. 1: 502. 1753. // Flora of China

Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дубільныя расліны