Чу́йскі стэп () — міжгорная катлавіна ў Рэспубліцы Алтай, на паўднёвым усходзе Алтая, у верхнім цячэнні ракі Чуя.

Даўжыня катлавіны каля 70 км, шырыня 30—40Чуйская степь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru км. Вышыні 1750—2200 м. З усіх бакоў Чуйскі стэп абмежаваны горнымі хрыбтамі: Курайскім (з поўначы), Паўднёва-Чуйскім і Паўночна-Чуйскім (на захадзе), Сайлюгем (на поўдні) і хрыбтом Чыхачова (на ўсходзе). Катлавіна складзена з ледавіковых і азёрна-рачных адкладаў. Пераважае паўпустынная расліннасць.

Праз катлавіну пралягае Чуйскі тракт (федэральная аўтамабільная дарога ).

Літаратура  — С. 287. Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.

Спасылкі Чуйская степь // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Раўніны Расіі Катэгорыя:Геаграфія Рэспублікі Алтай