Пярэ́сна (Tróllius) — род кветкавых раслін з сямейства . Найбольш блізкі да іншага роду казяльцоў — , якая здольная расці прама ў вадзе.

Назва Паходжанне навуковай назвы роду дакладна невядома. Магчыма, лацінская назва паходзіць ад , што можна перавесці як «Кветка троляў». Згодна з германскімі і скандынаўскімі легендамі, гэта расліна лічылася любімай кветкай троляў. Па іншых версіях, у сувязі з круглявай і нават шарападобнай формай кветкі назва была створана альбо ад лацінскага слова trulleus, які азначае «круглы посуд», «кубак»; або стара-германскага слова «troll» — «шар».

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло простае, часам галінастае. Лісце чаргаванае, пальчата-рассечанае. Кветкі двухполыя, з двайным калякветнікам, правільныя, жоўтыя або аранжавыя. Чашачка мае ад 5 да 20 пялёсткападобных чашалісцікаў. Вяночак складаецца з больш дробных, шматлікіх вузкіх пялёсткаў-нектарнікаў. Тычынкі шматлікія. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія Прадстаўнікі роду маюць шырокі арэал у Паўночным паўшар’і, растуць на тэрыторыі Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Амерыцы.

У Заходняй Еўропе пярэсны ў асноўным горныя расліны. На тэрыторыі Усходняй Еўропы яны тыповыя расліны лугоў, рачных далін, лясных палян. У Азіі яны распаўсюджаныя практычна па ўсім мацерыку, акрамя паўднёвых яго частак. У Паўночнай Амерыцы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна сустракаюцца ўсяго два віды пярэснаўЭнциклопедия декоративных садовых растений: купальница .

Вільгацелюбівыя расліны. Добра пераносяць паўцень. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Віды Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 29 відаў:, якія насяляюць Еўразію і Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі і сумежных краін расце каля 20 відаў, якія сустракаюцца галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, асобныя віды прысутнічаюць у Еўрапейскай частцы.

Літаратура  — С. 321.

Trollius // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.

Купальница // Купальница // Вялікая савецкая энцыклапедыя Trollius // Flora of China : [англ.] = 中国植物志 : in 25 vol. / ed. by Z. Wu, P. H. Raven, D. Hong[d]. — Beijing : Science Press ; St. Louis : Missouri Botanical Garden Press, 1994—2013. — ISBN 978-0-915279-34-0.

Спасылкі

Trollius in Flora of North America на сайце efloras.org Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін: пярэсны

Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства)