Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыіhttps://radzima.org/be/object/4781.html — мураваны каталіцкі храм у в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне пачалі будаваць 7 травень 1822 г. Парафія пачала існаваць з ХІХ ст. Падчас Другой сусветнай вайны святыню спрабавалі знішчыць.

У 1989 г. касцёл аддалі вернікам. Касцёл быў адбудаваны, адноўлены і асвечаны 15 траўня 1990 г. арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Архітэктура Касцёл збудаваны з каменя і цэглы. Памеры святыні — 25 м у шырыню і 40 м у даўжын. З’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі класіцызму.

Гл. таксама Глыбоцкі дэканат

Спасылкі Дзеркаўшчына — парафія Унебаўшэсця Пана на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Дзеркаўшчына Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі