Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у в. Крошыне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Першы касцёл у Крошыне быў пабудаваны ў 1442 годзе. У 1818 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дрэва. У 1920-я гады ўзведзены сучасны мураваны будынак касцёла.

Архітэктура

У яго сцены ўмуроўваліся старыя надмагільныя камяні з мясцовых пахаванняў XIX ст.

У касцёле знаходзіцца жырандоля, якую ў 1881 годзе ўласнаручна вырабіў паэт і каваль Паўлюк Багрым. Жырандоля была створана на замову пана Пятра Святаполк-Завадскага для ягонай сядзібы. Пазней нашчадкі пана перадалі жырандолю ў касцёлhttp://labadzenka.by/kroshyn-kascyol-bozhaha-tsyela-1920-ya-hady/.

За касцёлам знаходзіцца магіла Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы з невялічкім бюстам паэта, знаходзіцца памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыццё кароткае — Радзіма вечная»https://www.intex-press.by/2012/05/14/slyady-spadchyny-kroshyn-2/ .

Гл. таксама Ляхавіцкі дэканат

Спасылкі Крошын — парафія Божага Цела на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Крошын Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі