Ордэн Мадарскага вершніка () — узнагарода колішняй НРБ і сённяшняй Балгарыі, быў упершыню ўведзены 4 жніўня 1966 года. Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Балгарыі, ордэн быў захаваны, як палітычна нейтральны. Ім узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне за асабліва вялікія заслугі ва ўстанаўленні, умацаванні і развіцці двухбаковых стасункаў з Рэспублікай Балгарыя.

Гісторыя Народная Рэспубліка Балгарыя Ордэн быў уведзены наказам Прэзідыума V Нацыянальнага сходу 4 жніўня 1966 г.

Усе ўзнагароды з сістэмы ўзнагароджанняў НРБ, за выключэннем ордэнаў Стара-планіны, Мадарскага вершніка і Ордэна руж, былі адменены папраўкай у дэкрэце № 1094 ад 21 сакавіка 1991 г. 7-м Вялікім нацыянальным сходам.Тодор Петров „Ордени и медали в България“, София, 1998

Рэспубліка Балгарыя Ордэн Мадарскага вершніка — трэці па велічыні ва ўзнагароднай сістэме Рэспублікі Балгарыя. Ён быў зацверджаны Законам аб ордэнах і медалях Рэспублікі Балгарыя 13 чэрвеня 2003 г. (апублікаваны, ГД № 54).

Узнагароджанне ордэнам Мадарскага вершніка — прэрагатыва Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя.Закон за ордените и медалите на Република България

Палажэнне аб узнагародзе Ордэнам Мадарскага вершніка ўзнагароджваюцца замежныя і балгарскія грамадзяне за асабліва вялікія заслугі ва ўсталяванні і развіцці двухбаковых зносін з Рэспублікай Балгарыя:

дыпламатычныя прадстаўнікі, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Балгарыя, і балгарскія дыпламатычныя прадстаўнікі, акрэдытаваныя ў іншых краінах; замежныя і балгарскія грамадскія дзеячы і ваенныя асобы.Стужка ордэна Мадарскага вершніка мае колеры нацыянальнага балгарскага сцяга. Ордэн мае дзве ступені — першую і другую, і дзве катэгорыі — без мячоў (уручаецца грамадзянскім асобам) і з мячамі (уручаецца ваенным асобам):

першая ступень: мініяцюрны малюнак Мадарскага вершніка зверху разеткі з залатымі промнямі; носіцца на шыі; другая ступень: мініяцюрны малюнак Мадарскага вершніка зверху разеткі з срэбнымі промнямі; носіцца на шыі.

Знакі ордэна +Ордэн Мадарскага вершнікаI-ая ступеньII-ая ступеньЗ мячаміБез мячоўЗ мячаміБез мячоў

Гл. таксама Узнагароды Балгарыі Ордэн «За грамадзянскія заслугі» Ордэн «За ваенныя заслугі»

Спасылкі Закон за ордените і медалите на Република България, 21 мая 2004 года (сучаснае палажэнне)  

Катэгорыя:Узнагароды Балгарыі