Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія () — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Балгарыя.

Ордэнам узнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне, якія зрабілі значны ўклад у развіццё культуры, мастацтва, адукацыі і навукі.

Гісторыя Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія з’яўляецца спадкаемцам двух іншых аднайменных балгарскіх ордэнаў.

Палажэнне аб узнагародзе Ордэнам Святых Кірыла і Мяфодзія ўзнагароджваюцца балгарскія і замежныя грамадзяне, якія маюць значны ўклад у развіццё культуры, адукацыі і навукі.Ордэн Святых Кірыла і Мяфодзія мае наступныя ступені:

ланцуг ордэна; першая ступень — залаты крыж з аранжавай стужкай; другая ступень — срэбны крыж аранжавай стужкай.Ордэнам Святых Кірыла і Мяфодзія ўзнагароджваюцца:

ланцугом ордэна — асобы, якія маюць асабліва важкі ўклад у развіццё культуры, мастацтва і навукі; першай ступенню ордэна — асобы, якія маюць вялікія заслугі ў галіне культуры, адукацыі і навукі; другой ступенню ордэна — педагогі, дзеячы культуры і літаратуры.

Апісанне 1. ланцуг ордэна:

а) залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на пярэднім боку — круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: »СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ" (), на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (), між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю, ланцуг ордэна мае авальныя звёны; носіцца на шыі;

б) зорка ордэна з ланцугом: на залатых промнях — залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле:«СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю;

2. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па крузе: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага флага і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне;

3. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, круглы медальён у сярэдзіне крыжа, з выявай святых Кірыла і Мяфодзія і надпісам па коле: «СВ. СВ. КИРИЛ И МЕТОДИЙ», на адваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — языкі полымя, пакрытыя чырвонай эмаллю; носіцца на грудзіне.

Спасылкі Закон за ордените і медалите на Република България, 21 траўня 2004 года  

Катэгорыя:Узнагароды Балгарыі