Касцёл Божай Маці Каралевы — колішні каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Будынак размешчаны на вуліцы Леніна.

Гісторыя Пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 год налічвалася 1248 парафіян. У пасляваенны час перабудаваны пад грамадзянскія мэты.

Архітэктура Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Алтарны фасад крапаваны трайной аркатурай, па баках да яго далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Крыніцы

Катэгорыя:Касцёлы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Драгічына Катэгорыя:Колішнія касцёлы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:1928 год у Беларусі Катэгорыя:1928 год у Заходняй Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе