Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры барока.
Гісторыя Касцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы храма 1674 года.
Архітэктура Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб’ёмам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і двухсхільным пакрыццём.
Вакол касцёла захавалася бутавая агароджа з брамай.
Літаратура Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
Спасылкі Дзембрава — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Catholic.by
Катэгорыя:Касцёлы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Дэмбрава Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1674 годзе Катэгорыя:1674 год у Еўропе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі