Вольфія бескаранёвая (Wolffia arrhiza) — від кветкавых раслін сямейства .

Распаўсюджанне У прыродзе вольфія бескаранёвая сустракаецца ў трапічных лясах Азіі, Афрыкі, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і і Індыі. Ва Украіне рэдкі від, сустракаецца часцей за ўсё ў вадаёмах лесастэпу.

Вольфія бескаранёвая любіць стаячую ваду, напрыклад, маленькае возера; у непрыдатных для яе ўмовах не размножваецца. Праточная вада пагібельная для яе

Апісанне Гэты від з’яўляецца найменшай кветкавай раслінай ў свеце. Расліна прадстаўляе сабой малюсенькія эліпсападобныя ліспападобныя ўтварэнні, памеры якіх не перавышаюць 1 мм. Вольфія бескаранёвая, як вынікае з назвы, не патрабуе каранёвай сістэмы і жыве на паверхні вады.

Размнажэнне Пры спрыяльных умовах вольфія вельмі хутка размнажаецца дзяленнем. Даччыная расліна адгаліноўваецца ад бацькоўскай і, пасля развіцця, адпраўляецца ў свабоднае плаванне. Матчына расліна пасля размнажэння гіне. Вельмі рэдка можна назіраць цвіценне вольфіі бескаранёвай.

Спасылкі

Jepson Manual Treatment USDA Plants Profile

Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Ароннікавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1857 годзе