У́мбрыевыя, Яўдошкавыя (Umbridae) — сямейства рыб атрада шчупакападобных.
Апісанне Даўжыня цела да 12 см, маса каля 30 г. Рыла кароткае, насавыя косці адсутнічаюць. Бакавая лінія адсутнічае ці слаба выражана. Хваставы плаўнік закруглены. На сківіцах дробныя зубы. Іх плавальны пузыр мадыфікаваны і густа пранізаны крывяноснымі капілярамі, што дазваляе засвойваць кісларод непасрэдна з праглынутага паветра.
Пашырэнне У сямейства ўключаюць 1-2 роды з некалькімі відамі. Пашыраны ў прэсных водах Паўднёва-Усходняй Еўропы і ўсходзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць у зарослых вадаёмах з глеістым дном. Найбольш вядомая .
Асаблівасці біялогіі Могуць выкарыстоўваць для дыхання кісларод атмасферы. Гэта дапамагае ім выжываць у моцна зарослых вадаёмах і балотах з дэфіцытам кіслароду.
Кормяцца планктонам і бентасам.
Літаратура Умбрыевыя //