Помнік Францыску Скарыну — помнік у Калінінградзе, Расія. Прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну, які працаваў у гэтым горадзе (тады Кёнігсбергу) пры двары прускага герцага Альбрэхта. Устаноўлены ў 2004 годзе на тэрыторыі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта па ініцыятыве нацыянальнага таварыства «Калінінградскае зямляцтва беларусаў». Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Арцімовіч.

У помніку Скарыну выкарыстаны амаль жанравы матыў — гуманіст, вандроўнік, які ў час падарожжа прысеў на камень. Аўтар дабіваецца псіхалагічна паглыбленага, па-філасофску напоўненага, ёмістага прачытання вобразу. У адрозненне ад іншых помнікаў, прысвечаных Ф. Скарыну, гэты скульптурны твор не кананічны, дэманструе смелую аўтарскую нетрадыцыйную трактоўку вобразаМ. П. Чайко. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ

Спасылкі М. П. Чайко. З НАГОДЫ 500-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА І ЎСХОДНЕ-СЛАВЯНСКАГА ПІСЬМЕНСТВА: ВОБРАЗ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў ТВОРАХ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ

Катэгорыя:Славутасці Калінінграда Катэгорыя:Помнікі Францыску Скарыну Катэгорыя:2004 год у Расіі Катэгорыя:Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта Катэгорыя:Творы Анатоля Арцімовіча Катэгорыя:Помнікі Расіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Калінінграда