Палушнікавыя (Isoetaceae) — сямейства вышэйшых споравых раслін парадку .

Апісанне Прадстаўнікоў сямейства можна разглядаць альбо як шматгадовыя травяністыя расліны, якія захавалі здольнасць да другаснага росту і патаўшчэння восевых органаў, альбо як дрэвы-карлікі. Сцёблы пакарочаныя, вертыкальна арыентаваныя, негалінаваныя або дыхатамічна галінаваныя (род тахтаджанадокса), пры аснове становяцца лопасцевымі і фарміруюць моцна спрошчаныя рызафоры. Характэрна наяўнасць бакавой мерыстэмы, якую часта памылкова называюць камбіем. Вонкі гэтая мерыстэма прадукуе багатую парэнхіму другаснай кары, а ўнутр — значна меншую колькасць ксілемы і (або) флаэмы і (або) парэнхімы, што часта залежыць ад віду і ўзросту расліны. Карані прыдаткавыя, фарміруюцца на рызафорах (у выкапнёвых) або эндагенна з ніжніх барознаў сцябла і галінуюцца дыхатамічна. Лісце простае, спіральна размешчанае, сабранае на верхавіне сцябла ў разетку, пласцінка ліста ў ніжняй частцы пашыраная, з лігулай, да верхавіны звужваецца. Спарангіі двух тыпаў (мікра- і мегаспарангіі), масіўныя, унутры падзеленыя на камеры поўнымі або частковымі перагародкамі, размешчаны зверху ў паглыбленнях асновы лісця (спарафілаў); стробілы не фарміруюцца. Гаметафіты раздзельнаполыя, моцна рэдукаваны

Пашырэнне Сямейства ўзнікла ў пермскі перыяд і існуе да цяперашняга часу. Уключае звыш 100 відаў, якія жывуць цяпер і распаўсюджаны касмапалітна з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Амерыцы. У Беларусі сустракаюцца і .

Віды Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае ў сябе 4 роды і 93 віды:

Calamaria, уключае 7 відаў , манатыпны род, прадстаўнік:

, манатыпны род, прадстаўнік:

, уключае 84 віды

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Палушнікавыя Катэгорыя:Сямействы раслін