Франчэска Тоці (; нар. , ) — італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Усю кар’еру, з 1992 па 2017 год, выступаў за футбольны клуб «Рома», дзе доўгі час быў капітанам. У складзе рымскага клуба чэмпіён Італіі 2001 і пераможца Кубка Італіі 2007. Чэмпіён свету 2006 года і віцэ-чэмпіён Еўропы 2000 года ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2002 і чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Двойчы, у 2001 і 2004 годзе, прызнаваўся найлепшым іграком года ў Італіі. Зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу моладзевай зборнай Італіі на чэмпіянаце Еўропы 1995 года. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у спіс 125 найлепшых футбалістаў свету, названам легендарным бразільскім футбалістам Пеле ў сакавіку 2004 года. З дзейсных футбалістаў Тоці забіў больш за ўсіх галоў у Серыі A — 250 (станам на 1 лістапада 2016 года).
У маі 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакідае «Рому»Франческо Тотти: «Воскресенье – последний день, когда я могу надеть майку «Ромы». С понедельника я готов к новому вызову». by.tribuna.com.. Некаторы час пакідаў магчымасць працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце, але ў ліпені 2017 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на адміністрацыйную працу ў «Рому»Франческо Тотти: «Моя глава футболиста закончена». by.tribuna.com..
Узнагароды Афіцэр ордэна За «заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2006) Кавалер ордэна За «заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2000)
Дасягненні Уваходзіць у спіс ФІФА 100 Чэмпіён Італіі 2001 Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008 Чэмпіён свету 2006 Залатая буца 2007 года
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2006