Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Крупках Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія зарэгістравана ў 1996 г., пабудаваны душпастырскі цэнтр. Касцёл узведзены ў пачатку 21 ст. з цэглы паводле тыпавога праекта «Рэнавабіс».

Архітэктура Знаходзіцца на вуліцы Міра, 12. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны фасад прарэзаны па восі сіметрыі прамавугольным уваходным праёмам, круглай люкарнай і арачным аконным праёмам над ім. Над двухгранным шчытом фасада надбудавана чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, двухгранныя ліштвы якіх аб’яднаны ў ламаны пояс карніза даху.

Да касцёла праз кароткае аднапавярховае крыло далучаны прамавугольны ў плане двухпавярховы пад двухсхільным дахам будынак парафіяльнага цэнтра, вырашаны аналагічна храму.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі Крупкі — парафія Св. Юзафа — http://catholic.by/

Катэгорыя:Славутасці Крупак Катэгорыя:Касцёлы Крупскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі