Уладзімір Канстанцінавіч Мацяш (нар. , в. Паўлавічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1976—1978 гадах працаваў архітэктарам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў Дзяржбуда БССР; у 1971—2011 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, начальнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект»; у 2011—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «ЮНІР-інвест».

З 1990 па 1997 — народны дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Працаваў у камісіях па горадабудаўніцтве, архітэктуры і будаўнічым комплексе, справах інвалідаў, школьнай адукацыі і выхаванні.

Член Беларускага саюза архітэктараў, тры гады ўзначальваў арганізацыю Саюза архітэктараў «Белдзяржпраекта».

Творчасць

У архітэктурнай дзейнасці спецыялізуецца ў вобласці практычнага праектавання аб’ектаў аховы здароўя, жылых і грамадскіх будынкаў. Асноўныя працы: Рэспубліканскі цэнтр па ахове здароўя маці і дзіцяці (1985, у сааўтарстве з А. Панамаровым), праект інфекцыйнай бальніцы па вул. Адзінцова (у сааўтарстве з А. Панамаровым) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў