Стаўбцоўскае благачынне, Стаўбцоўская благачынная акруга — акруга ў Маладзечанскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Прыходы Прыход царквы Святой Ганны ў Стоўбцах. Прыход царквы святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці Сафіі ў Апечках. Прыход Свята-Пакроўскай царквы ў Асіпаўшчыне. Прыход царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Аталезі. Прыход Свята-Георгіеўскай царквы ў Белькаўшчыне. Прыход Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ў Вішняўцы. Прыход царквы ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» ў Вялікім Двары. Прыход Свята-Георгіеўскай царквы ў Залужжы. Прыход Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ў Засуллі. Прыход Свята-Пакроўскай царквы ў Любкаўшчыне. Прыход Свята-Мікалаеўскай царквы ў Мікалаеўшчыне. Прыход Свята-Міхайлаўскай царквы ў Налібаках. Прыход царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Новым Свержані. Прыход Свята-Мікалаеўскай царквы ў Рубяжэвічах. Прыход Свята-Георгіеўскай царквы ў Слабодцы. Прыход Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Старым Свержані. Прыход Свята-Георгіеўскай царквы ў Стоўбцах. Прыход Свята-Уваскрасенскай царквы ў Стоўбцах. Прыход царквы Сабора Беларускіх Святых у Шашках.
Благачынныя настаяцелі Протаіерэй Аляксандр Марцінчык
Спасылкі Стаўбцоўскае благачынне на molod-eparchy.by/
Катэгорыя:Рэлігія ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Благачынныя акругі Маладзечанскай епархіі