Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Любань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Першамайскай, 73а.

Гісторыя Пабудаваны ў 1992 годзеСпаса-Праабражэнская царква (Любань) .

Архітэктура Вырашана па канону 4-часткавага «сінадальнага» храма, пашыранага ў 2-й палове 19 ст. Падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, працяглы бабінец, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам у завяршэнні, 5-гранная апсіда з макаўкай над вальмавым дахам. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі-рундукамі. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Побач пастаўлена мураваная 8-гранная званіца пад усечаным шатровым дахам, завершаным макаўкайПраабражэнская царква .

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Беларускі праваслаўны каляндар. 1997. Мн., 1996. С. 113; СДГиА. 1848. С. XLV.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Любанскага раёна Катэгорыя:Славутасці Любані Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:1992 год у Беларусі