Говард Лэ́слі Шор (; нар. 18 кастрычніка 1946, Таронта, Антарыа, Канада) — канадскі кампазітар, аўтар музыкі да кінафільмаў. Найбольш вядомай працай кампазітара з’яўляецца саўндтрэк да фільмаў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў».

Говард Шор cтала супрацоўнічае з рэжысёрамі Марцінам Скарсэзэ (6 супольных фільмаў), Пітэрам Джэксанам (6 супольных фільмаў), а таксама з Дэвідам Кроненбергам, напісаўшы з 1979 года музыку для кожнага ягонага фільма, за выключэннем аднаго.

Трохразовы лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», чатырохразовы лаўрэат прэміі «Грэмі».

Выбраная фільмаграфія «Пасля працы» (рэж. Марцін Скарсэзэ, 1985) «Маўчанне ягнят» (рэж. Джонатан Дэмі, 1991) «Філадэльфія» (рэж. Джонатан Дэмі, 1993) «Сем» (рэж. Дэвід Фінчэр, 1995) «Гульня» (рэж. Дэвід Фінчэр, 1997) «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» (рэж. Пітэр Джэксан, 2001) «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы» (рэж. Пітэр Джэксан, 2002) «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (рэж. Пітэр Джэксан, 2003) «Банды Нью-Ёрка» (рэж. Марцін Скарсэзэ, 2002) «Авіятар» (рэж. Марцін Скарсэзэ, 2004) «Адступнікі» (рэж. Марцін Скарсэзэ, 2006) «Захавальнік часу» (рэж. Марцін Скарсэзэ, 2011) «Хобіт: Нечаканая вандроўка» (рэж. Пітэр Джэксан, 2012) «Хобіт: Пустка Смаўга» (рэж. Пітэр Джэксан, 2013) «Хобіт: Бітва пяці войскаў» (рэж. Пітэр Джэксан, 2014)

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампазітары Канады Катэгорыя:Кінакампазітары Канады Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшую музыку да фільма» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Афіцэры ордэна Канады